Знайсці
24.12.2022 / 18:3312РусŁacБел

Святлана Ціханоўская павіншавала беларусаў, якія адзначаюць Нараджэнне Хрыстова 25 снежня

Лідарка беларускага дэмакратычнага руху Святлана Ціханоўская звярнулася з віншаваннем да тых беларусаў, яікя заўтра святкуюць Раство.

«Шчыра віншую вас са святам, дарагія беларусы! Сёння той вечар, калі сем’і збіраюцца за адным сталом, каб адсвяткаваць Раство. У такі вечар мы зноў, як у дзяцінстве, верым у цуды.

Мы верым, што Чырвоны касцёл зноў вернуць вернікам — назаўжды. Мы верым, што Зміцер Дашкевіч, Ігар і Дар’я Лосік, тысячы іншых добрых людзей вернуцца дадому, каб сустракаць святы толькі са сваёй сям’ёй — а не за кратамі. Мы верым, што беларусы, нарэшце, стануць гаспадарамі на сваёй зямлі — і што мы абаронім мір і незалежнасць і забудземся пра крызіс і небяспеку.

У святочныя дні нам усім хочацца верыць у цуды. Я лічу, што гэта вельмі добра — бо калі ў нас ёсць мары, мы можам ісці да іх і ўвасабляць іх разам.

З Нараджэннем Хрыстовым!» 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
28
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0
24.12.2022
"Трэба трохі цынічней быць, адразу пытай, што ж яна не перапыніла гвалт і рэпрэсіі" таму што яна іх (такія масавыя) распачала
https://nashaniva.com/306183

12
антисвет/адказаць/
25.12.2022
год таму...
таксама было віншаванне...
а потым была вайна
2
фама/адказаць/
25.12.2022
Яна не вернецца ў Беларусь. Няма з чым. З тымі  наробкамі, якія яна нарабіла, беларусы  гэту  дырэктрысу закрытага  клуба ні  ў якім статусе не прымуць.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031