Знайсці
23.12.2022 / 09:367РусŁacБел

Як цяпер выглядае Міхаіл Саакашвілі

21 снежня Міхаілу Саакашвілі, які больш за год знаходзіцца за кратамі, споўнілася 55 гадоў. Але выглядае ён як стары чалавек. Яго прыхільнікі асцерагаюцца, што экс-прэзідэнт Грузіі можа памерці.

Так выглядаў Саакашвілі ў момант арышту

Так выглядае цяпер

Нагадаем, што ў турму Саакашвілі трапіў 1 кастрычніка 2021 года, калі вярнуўся ў Грузію. Суд пастанавіў, што за кратамі ён павінен правесці мінімум пяць гадоў.

Саакашвілі моцна хворы, прынамсі так ён выглядае на відэа. Яго прыхільнікі кажуць, што экс-прэзідэнт ужо не можа самастойна хадзіць.

У канцы лістапада дэпутаты, якія наведвалі Саакашвілі ў клініцы, паведамілі пра яго шакавальны стан: замест звычайна звышэнергічнага чалавека наведвальнікаў сустрэў паўшкілет, у якога дэфармаваны суставы, ён не валодае адной рукой, з цяжкасцю ходзіць і размаўляе, тэмпература ў яго трымаецца на ўзроўні 37,5. Палітык схуднеў на 40 кілаграмаў і важыць прыкладна 70 кг.

Дактары выявілі ў яго каля 20 хвароб.

Таксама спецыялісты лічаць, што дзіўныя сімптомы Саакашвілі, якія не зніклі ў клініцы, выкліканыя атручваннем цяжкімі металамі.

Экспертыза пацвердзіла наяўнасць у арганізме барыю, вісмуту і ртуці. Даследаванне праводзіў амерыканскі таксіколаг Дэвід Сміт. Ён схіляецца да таго, што атрутныя рэчывы, уключаючы ртуць і мыш'як, трапілі ў яго арганізм пасля таго, як Саакашвілі пасадзілі ў турму. Грузінскія ўлады настойваюць на тым, што атручванне адбылося з-за электронных цыгарэт.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
5
Ха-ха
2
Ого
5
Сумна
10
Абуральна
40
0
Совок/адказаць/
23.12.2022
Я был лучшего мнения о грузии.
0
Тоша/адказаць/
23.12.2022
Прыклад таго, як Газпромаўская тусоўка на чале з мецэнатам і эфектыўным мэнэджарам Іванішвілі забіваюць дэмакратыю і гонар Грузіі. Пакуль не пачалася вайна, яшчэ стваралі прымальныя ўмовы ўтрымання, а зараз па шумок вырашылі проста забіць чалавека. Грузія прыклад таго, што нельга Газпром дапускаць да ўлады, якім бы коцікам ён не прыкідваўся на старце. А Саакашвілі застанецца ў гісторыі Грузіі безумоўным нацыянальным героем, прыкладна як Пазняк у Беларусі.
23.12.2022
Капец, чалавека забіваюць у турме і ўсім напляваць
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031