Выйшаў на волю 70-гадовы палітвязень Віталь Зарадзей
9 жніўня 2021 года Віталю Зарадзею прысудзілі два гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Тэрмін ён адбываў у шклоўскай папраўчай калоніі № 17, а цяпер выйшаў на волю, паведаміў «Белсат».
Берасцеец Віталь Зарадзей — былы вайсковец, ліквідатар аварыі на ЧАЭС. Мужчыну затрымалі 29 сакавіка 2021 года. Яго абвінавацілі ў тым, што падаваў у канцылярыі судоў позвы, дзе, паводле экспертыз, «дапускаў негатыўную ацэнку» суддзяў і Аляксандра Лукашэнкі. Сілавікі налічылі 7 такіх «правапарушэнняў».
Даведацца, якімі ж словамі Віталь Зарадзей пакрыўдзіў Лукашэнку і суддзяў, не давялося: гэтую частку суда закрылі.
Віталь Зарадзей быў адным з найстарэйшых паводле ўзросту палітвязняў.
8
3
2
0
1
6
«Коні з дзяцінства былі маёй самай вялікай любоўю». А цяпер беларуска лепіць іх так, што можна лёгка зблытаць з жывымі
Аб'явілі дату правядзення фестывалю Тutaka — 2024
 1
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Хто такія гагаузы і чаму выступаюць у падтрымку Расіі
 12
«Трымайся, Ігарок, усім цяжка». Найлепшыя твіты тыдня
 3
Унікальны падземны пераход у Мінску пачалі рамантаваць усяго праз чатыры месяцы пасля адкрыцця
 4
Еўрапол затрымаў групу грузінаў, якія кралі кнігі рускіх пісьменнікаў з еўрапейскіх бібліятэк
 4
«Коні з дзяцінства былі маёй самай вялікай любоўю». А цяпер беларуска лепіць іх так, што можна лёгка зблытаць з жывымі
Аб'явілі дату правядзення фестывалю Тutaka — 2024
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера