Падчас хапуна ў Мёрах затрымана як мінімум 13 чалавек — сярод іх «Чалавек года Віцебшчыны»
Праваабаронцам стала вядома, што падчас масавага «хапуна» ў Мёрах, што адбыўся 30 лістапада, было затрымана як мінімум 13 чалавек. Вядома, што затрымлівалі людзей на Мёрскім металапракатным заводзе, а таксама ў іншых месцах.
Фота: «Мёрскія навіны»
Паводле непацверджанай інфармацыі, затрыманні звязаныя са «злівамі» ў ЧКБ і абразамі ў каментарах.
Праваабаронцам вядомыя прозвішчы трох затрыманых — гэта Сяргей Ерафееў, а таксама бацька і сын — Вітольд і Антон Ермалёнкі.
Вітольд Ермалёнак — кіраўнік музейнага аб'яднання «Спадчына Міёрскага краю», настаўнік гісторыі вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі, аўтар больш за 450 публікацый, лаўрэат Прэміі Лукашэнкі «За духоўнае адраджэнне», «Чалавек года Віцебшчыны» — 2010.
Чытайце таксама:
«Хапун» у Мёрах: забіралі за пратэсныя фоты і не толькі работнікаў завода
2
4
0
2
3
47
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
У Баранавічы прыляцелі два расійскія знішчальнікі
 1
Асочнік. Прафесія, якой больш няма
 3
Дзецям Маляваныча сказалі «чакаць гасцей»
 7
У Беларусі пасадзілі вагнераўца, які ваяваў за Расію. Гэта восьмая судзімасць хранічнага алкаголіка
 6
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера