Французскі багет трапіў у спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА
Пра тое, што заяўка на ўнясенне пшанічнага хлеба ў гэты пералік будзе пададзеная, паведамлялася яшчэ ў 2021 годзе.
Францыя разглядала трох кандыдатаў на папаўненне спіса: парыжскія дахі, свята вінаробства ў камуне Арбуа ў Бургундыі і багет. Перамог апошні.
Паводле даных канфедэрацыі пекараў і кандытараў, штодня французы купляюць каля дванаццаці мільёнаў такіх вырабаў. У краіне таксама праводзіцца конкурс на лепшы багет. Пекар, які перамагае, на год становіцца пастаўшчыком хлеба ў рэзідэнцыю прэзідэнта Францыі — Елісейскі палац.
За ўнясенне багета ў спіс культурнай спадчыны ЮНЕСКА ў 2018 годзе выступаў Эманюэль Макрон, заяўляючы, што гэты выраб — прадмет зайздрасці ўсяго свету.
2
0
0
0
0
0
Каментары
00
хх/адказаць/30.11.2022
⤷ Юзік са станцыі Крулеўшчына, з дранікамі апярэдзяць хутчэй летувісы
00
Праснак - проста смак/адказаць/30.11.2022
⤷ Юзік са станцыі Крулеўшчына, праснакі, толькі праснакі ! Гэта наша ўсё. Памятаеце, як бадзёра раней радзіва спявала: "на работу бабы ходзяць праснакі бяруць з сабой..." Ды й мужчыны йшлі ў поле касіць - несьлі праснакі, закруціўшы ў ільняны ласкут... Нідзе праснакі не пяклі, нават у Швайцарыі, толькі ў нас...
00
Максим Дизайнер/адказаць/30.11.2022
⤷Юзік са станцыі Крулеўшчына,
Ваши драники - блюдо национальной кухни многих стран. А еще это просто сочащийся жиром крахмал. Но даже приготовить такое простое блюдо типа наши хозяюшки нормально не умеют.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
У чыгуначнікаў забралі льготы на праезд
 5
У Мінску памёр 40-гадовы ветэран спецназу
 6
Стала вядома, з-за чыйго даносу найхутчэй апынулася за кратамі 75-гадовая бабруйчанка
 8
Марына Васілеўская расказала, пра што ў яе найчасцей пытаецца працоўны люд. Пытанне вас шакуе
 8
У Мінску закрываецца вялікая крама вядомага брэнда
 4
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера