Пад Магілёвам легкавік сутыкнуўся з грузавіком, загінула 15-гадовая дзяўчынка
Учора каля 18:30 каля вёскі Засценкі Магілёўскага раёна здарылася трагедыя, паведамляе ДАІ.
46-гадовы кіроўца машыны Renault не ўлічыў умовы надвор'я і небяспечна зблізіўся з трактарам, які прыбіраў праезную частку і рухаўся ў спадарожным кірунку. У выніку аўто занесла на сустрэчную паласу, дзе легкавік сутыкнуўся з грузавіком Scania.
Ад атрыманых траўмаў 15-гадовая дзяўчынка, якая знаходзілася ў Renault, загінула на месцы. Кіроўцу і яшчэ адну ягоную пасажырку шпіталізавалі.
Паўплывала на трагічны зыход тое, што на легкавіку зімовыя шыны былі з моцным зносам пратэктара.
0
0
0
0
4
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
У тыктоку вірусіцца хіт 80-х — вы дакладна яго ведаеце
 2
У Беларусі прадукты будуць маркіраваць па-новаму
 1
Прапагандыстка Лебедзева: Апанентаў трэба знішчаць. Сінія дупы павінны падацца ім проста казкай
 18
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера