Знайсці
24.11.2022 / 07:58РусŁacБел

Кіраўнік МЗС Малдовы: 90 працэнтаў краіны засталося без электрычнасці

На большай частцы Малдовы, як і пасля мінулых расійскіх абстрэлаў, адключылася электрычнасць, заявіў кіраўнік малдоўскага МЗС Ніку Папеску ў інтэрв'ю праграме Бі-бі-сі Newshour.

«Я бачу вельмі мала агнёў, 90% краіны без электрычнасці», — сказаў Папеску.

«Тралейбусы, святлафоры, вадаправод — адключэнне электрычнасці закранула ўсё. Традыцыйна мы імпартуем электраэнергію з Украіны і Румыніі. За апошнія паўтара месяца былі перабоі, але сёння блэкаўт нашмат горшы», — дадаў міністр.

«Гэта шкода, спецыяльна прычыненая Расіяй. Нам патрэбная электрычнасць. Нам патрэбны газ. Не ўпэўнены, што нам ёсць, адкуль іх узяць. Гэта вельмі небяспечная сітуацыя. Малдаване могуць паспрабаваць з'ехаць у ЕС. Магчыма, мы сутыкнуліся з гуманітарным крызісам, які адчуе ўся Еўропа», — сказаў Папеску.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031