Знайсці
22.11.2022 / 18:4010РусŁacБел

Беларуская вайсковая форма памяняла колер

У беларускае войска пачала паступаць новая форма, якая выглядае інакш, чым ранейшая, паведамляе тэлекампанія «ВаенТБ».

«Новая форма адрозніваецца ад ранейшай перш за ўсё колерам. Так, яна стала аліўкавай, аднатоннай, замест звыклай камуфляжнай афарбоўкі. Новы выгляд атрымала і шапка-вушанка для вайскоўцаў тэрміновай вайсковай службы. Цяпер яна таксама аліўкавая. Акрамя таго, яна стала значна лягчэйшая за кошт выкарыстання новых сучасных матэрыялаў», — расказаў Аляксей Кавалёў, начальнік аддзела рэчавага ўпраўлення Мінабароны.

Новы дызайн формы распрацоўвалі каля года. Яе ўжо носяць навабранцы Ваеннай акадэміі, 72-га аб'яднанага вучэбнага цэнтра, базы аховы і абслугоўвання і роты ганаровай варты.

Плануецца, што з 2023 года новую форму атрымаюць усе салдаты тэрміновай службы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
15
Ха-ха
45
Ого
4
Сумна
2
Абуральна
4
1
павучок/адказаць/
22.11.2022
Стала больш нагадваць Паўночную Карэю. Агулам, усё туды і ідзе
0
Нина/адказаць/
22.11.2022
"она стала значительно легче за счет использования новых современных материалов" (цитата) - ну, ясно, вместо натуры - дешевая синтетика. А вот распил наверняка был натуральный.
0
Практично и точка/адказаць/
23.11.2022
Зато не будет видно когда они наложат в штаны
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031