Мінчука Мікалая Буцкага асудзілі на 2 гады «хатняй хіміі» за ўдзел у маршы
У Ленінскім судзе Мінска 3 лістапада асудзілі Мікалая Буцкага паводле ч. 1 арт. 342 (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Таццяна Шоцік прызначыла яму 2 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняй хіміі»), паведамляе «Вясна».
Мікалая абвінавацілі ў тым, што ён у 2020 годзе ў Мінску ўдзельнічаў у маршы. З судовай пастановы вынікае, што месцазнаходжанне Мікалая вылічылі па білінгу яго тэлефона. Суд у якасці доказу віны падаў «пратакол агляду даных аб тэлефонных злучэннях абаненцкага нумара».
0
0
0
0
0
2
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
У Мінску памёр 40-гадовы ветэран спецназу
 1
У Мінску закрываецца вялікая крама вядомага брэнда
 1
У Салігорску 19-гадовая дзяўчына забіла немаўля
 2
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера