Знайсці
19.11.2022 / 11:524РусŁacБел

У Турцыі кот зламаў лапку і сам прыйшоў у бальніцу па дапамогу

У турэцкім Бітлісе кот са зламанай лапай сам прыйшоў у бальніцу, просячы аб дапамозе.

Камеры відэаназірання зафіксавалі, як чатырохногі зайшоў у прыёмнае аддзяленне траўмапункта. Супрацоўнікі заўважылі наведвальніка, правялі агляд і дыягнаставалі ў яго пералом задняй лапкі.

Пакуль кату накладвалі шыну і рабілі перавязку, ён ляжаў абсалютна спакойна. Не збянтэжылі яго нават шматлікія ўспышкі смартфонаў супрацоўнікаў.

Нейкі час супрацоўнікі трымалі ката, якому далі імя Даўшо, пад наглядам. Затым чатырохногі пакінуў бальніцу. Цяпер ён пасяліўся недалёка ад медустановы і рэгулярна ходзіць на перавязкі, працягваючы лячэнне.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
57
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
10
Сумна
2
Абуральна
0
2
The Law of the Jungle/адказаць/
19.11.2022
"Ну, а калі чужы кот прыйшоў аба_цаць вуглы майго дома, то -- кабздзец! Парве на шматкі!" ну гэта ж элементарна, уотсон) кот - гэта хто? гэта ж тыгр. ррр. а ў кожнага нармальнага ката свая адваяваная тэрыторыя
https://nashaniva.com/303479"
0
Кашмар/адказаць/
19.11.2022
Нарэшце такая мілая навіна сярод гэтай бясконцай беларускай чарнухі :) Туркі, дарэчы, вельмі шануюць катоў - лічаць, што калісьці котка збавіла ад смерці прарока Мухамеда, якога намагалася ўкусіць змяя. Так што, калі бываю ў Турцыі, заўжды зайздрошчу мясцовым катам - да іх маюць вялікую пашану.
0
Грышка/адказаць/
19.11.2022
Бедны коцік! Я рады, што ты атрымаў дапамогу. Хутчэй папраўляйся!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031