Знайсці
16.11.2022 / 15:408РусŁacБел

Мінабароны сёння заявіла, што мілітарызацыя Польшчы паказвае на падрыхтоўку Варшавы да наступальнай вайны

Пра гэта распавёў намеснік начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл па баявым кіраванні генерал-маёр Валерый Гнілазуб падчас сустрэчы з працоўнымі калектывамі Бабруйска па актуальных пытаннях ваенна-палітычнай абстаноўкі.

Валерый Гнізалуб. Фота БелТА

Па словах Гнілазуба, разгорнутыя ў сумежных краінах фарміраванні НАТА могуць стаць асновай для стварэння ўдарных груповак супраць Расіі і Беларусі як яе найбліжэйшага саюзніка.

«У інтарэсах гэтага з мэтай пашырэння магчымасцяў па прыёме і размяшчэнні воінскіх фарміраванняў аб'яднаных узброеных сіл НАТА на тэрыторыі сумежных дзяржаў ўдарнымі тэмпамі развіваецца ваенная інфраструктура. Сёння практычна завершана мадэрнізацыя большасці аэрадромаў Польшчы і краін Балтыі, што забяспечвае базаванне на іх да 200 баявых самалётаў», — сцвярджае вайсковец.

Гнілазуб таксама заявіў, што ўдарнымі тэмпамі ідзе мілітарызацыя суседніх дзяржаў, перш за ўсё Рэспублікі Польшча.

«Гэта палітычны курс, які відавочна паказвае на падрыхтоўку Варшавы да вайны, прычым не абарончай, як гэта спрабуе прадставіць польскае вайскова-палітычнае кіраўніцтва. Не выпадкова яно плануе павысіць ваенныя расходы да ўзроўню не менш за 3% ад ВУП і давесці колькасць нацыянальных узброеных сіл да 300 тысяч чалавек. У рамках выканання агучаных планаў па павелічэнні узброеных сіл Польшчы пачалася падрыхтоўка па фарміраванні не адной, а двух дадатковых механізаваных дывізій сухапутных войскаў. Пры гэтым размяшчацца дадатковая дывізія будзе ва ўсходняй частцы краіны, побач з Беластокам», — падкрэсліў вайсковы начальнік.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
5
Ха-ха
13
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
0
мясцовы2/адказаць/
16.11.2022
Такую фігню толькі Міністэрства ігры на скураной флейце можа распавядаць
0
Чупс/адказаць/
16.11.2022
Абураны, такая недееспособная армия вряд ли что-то сможет)) 
18.11.2022
Когда готовить Хлеб Соль для встречи Войска Польскего?   
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930