Знайсці
16.11.2022 / 14:29РусŁacБел

Паставілі ў віну размову з журналістам «Белсата». Прафсаюзнага лідара Андрэя Ханевіча асудзілі на 5 гадоў калоніі

У Гродзенскім абласным судзе 16 лістапада асудзілі Андрэя Ханевіча паводле арт. 369-1 (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь) і арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) Крымінальнага кодэкса. Справу разглядаў суддзя Віталь Кулеш, паведамляе «Вясна».

Андрэю паставілі ў віну размову з журналістам «Белсата», падчас якой мужчына «перадаў нейкія звесткі». Тэлефон Андрэя праслухоўвалі, размовы запісвалі супрацоўнікі спецслужбаў.

Беларускі незалежны прафсаюз ліквідавалі ўвесну 2022-га падчас таго, як Андрэй адбываў адміністратыўны арышт. Прычынай ліквідацыі прафсаюза стала спроба арганізаваць страйк на прадпрыемстве нібы «выключна ў палітычных мэтах». Пасля звальнення з прадпрыемства на Андрэя завялі крымінальную справу. 

16 лістапада суддзя Гродзенскага абласнога суда Віталь Кулеш прызнаў Андрэя Ханевіча вінаватым паводле арт. 369-1 (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь) і арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) Крымінальнага кодэкса і асудзіў яго на пяць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму.

47-гадовы Андрэй Ханевіч працаваў апаратчыкам у цэху «Карбамід-3» у «Гродна-Азот». Мужчына мае траіх дзяцей. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
10
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031