Знайсці
16.11.2022 / 13:395РусŁacБел

У КДБ чакаюць народныя выступленні ў студзені

Падчас сустрэчы з працоўнымі калектывамі Бабруйска першы намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі Сяргей Церабаў расказаў, як у рэпрэсіўных органах прагназуюць развіццё сітуацыі.

«Грамадска-палітычная абстаноўка ў Беларусі ў цяперашні час стабільная. У краіне парадак і бяспека. Але сёння мы фіксуем нарастанне знешняй пагрозы інтэрвенцыі з тэрыторыі Літвы, Латвіі, Польшчы і Украіны. Збеглыя ўжо не бачаць магчымасці так званых мірных пераменаў і актыўна распрацоўваюць сцэнар сілавой змены канстытуцыйнага ладу. Палітэмігранцкія цэнтры працягваюць дзейнасць па развіцці свайго так званага палітычнага праекта — аб'яднанага пераходнага кабінета — і забеспячэння яго прызнання і фінансавання Захадам у якасці ўрада ў выгнанні. Мэта тут адна: пазбаўленне легітымнасці дзеючай улады і апраўданне тэрактаў і дыверсій», — сцвярджае Церабаў.

Церабаў мяркуе, што зімой праціўнікі дыктатарскага рэжыму маюць намер пачаць разгойдванне студэнцкага і выкладчыцкага асяроддзя «шляхам укідаў інфармацыі аб неабгрунтаваным узняцці кошту навучання, нізкім узроўні адукацыі».

Церабаў сцвярджае, што наступны заход будзе ў студзені 2023 года. Па яго словах, «з пытаннем цэнаўтварэння ў іх нічога не атрымалася, таму яны будуць накачваць тэму падаткаабкладання».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
6
Ха-ха
39
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
2
0
Мойша/адказаць/
16.11.2022
Калі мабіліхацыі не распачнуць то і актыўнасці чакаць няварта бо адзінае, што можа змусіць выйсці народ у такі час - гэта небяспека адправіцца пад кулі на вайну, таму для лукашыстаў самае лепшае забыць слова мабілізацыя назаўжды!
0
Или - или/адказаць/
16.11.2022
Не понятно, КГБ озвучивает планы своих провокации ???
Или,  стало неуютно жить, даже КГБ, в скотном дворе  и обслуживать интересы руководителя скотного  двора ???
0
Паляшук/адказаць/
16.11.2022
Да канца года zvераць усіх вайсковаабавязаных. Пратэсты пачнуцца ў студзені. Храналогія падзей ад ваяк і гэбні хутчэй намякае на мабілізацыю.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031