Знайсці
16.11.2022 / 11:55РусŁacБел

Інцыдэнт з ракетай: Кітай заклікае ўсе краіны захоўваць спакой

На фоне ўзрослай напружанасці з-за падзення ракеты ў Польшчы з заклікам захоўваць спакой выступіў Кітай, піша Delfi.

«У сітуацыі, якая склалася, усе бакі павінны захоўваць спакой і праяўляць стрыманасць, каб не дапусціць эскалацыі сітуацыі», — заявіла журналістам на брыфінгу прадстаўніца кітайскага МЗС Маа Нін.

З падобнымі заклікамі раней выступілі і іншыя краіны, што ўваходзяць у Раду Бяспекі ААН. У прыватнасці, Францыя заклікала «вельмі асцярожна» рабіць высновы аб паходжанні ракеты.

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн назваў малаверагоднай версію пра тое, што ракета была выпушчаная расійскімі войскамі. Лондан ніякіх афіцыйных заяў пакуль не рабіў, але ў канцылярыі прэм'ера Рышы Сунака далі зразумець, што згодныя з Вашынгтонам.

Сваю пазіцыю наконт трагічнага інцыдэнту ў Польшчы выказалі і некаторыя іншыя краіны. У прыватнасці, прэзідэнт Эстоніі Алар Карыс сказаў Бі-бі-сі, што ў Таліне тое, што адбылося, лічыць «адзінкавым выпадкам», але вайну ў любым выпадку неабходна спыніць як мага хутчэй.

Міністр замежных спраў Фінляндыі Пека Хаавіста падкрэсліў, што неабходна спачатку дапамагчы Польшчы ў расследаванні, высветліць усе магчымыя падрабязнасці інцыдэнту, а ўжо потым «дзейнічаць адпаведным чынам».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031