Знайсці
16.11.2022 / 09:57РусŁacБел

Асуджанага да 18 гадоў калоніі палітвязня судзяць зноў: гэтым разам — за падзеі 10-гадовай даўніны

Учора ў судзе Заводскага раёна Мінска пачаўся новы суд над актывістам анархічнага руху, палітвязнем Дзмітрыем Дубоўскім. Справу разглядае суддзя Алег Каляда, піша «Вясна».

Дзмітрый Дубоўскі ў судзе 15 лістапада. Скрыншот з відэа праўладных тэлеграм-каналаў

Нагадаем, мужчыну ўжо асудзілі да 18 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Але ў верасні 2022 года супраць яго распачалі новую крымінальную справу паводле ч. 2 арт. 339 («Хуліганства») і ч. 2 арт. 218 Крымінальнага кодэкса («Наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне чужой маёмасці»).

Падрабязнасці судовага працэсу паведамілі праўладныя тэлеграм-каналы.

Праз іх стала вядома, што цяпер Дзмітрыя абвінавачваюць паводле падзей у Мінску і Салігорску ў 2009 і 2010 гадах. Тады ў Мінску на тэрыторыю Мінабароны закінулі дымавую шашку, пасля чаго на праезнай частцы адбылася акцыя, падчас якой скандзіравалі лозунгі. Таксама Дубоўскага абвінавачваюць у тым, што ён закінуў у акно апорнага пункта ў Салігорску факел, разбіў кавалкам тратуарнай пліткі шкло у Доме прафсаюзаў і прыняў удзел у падпале філіалаў банка ў Мінску. Таксама яго абвінавачваюць у падзеях у верасні 2010 года, калі былі падпаленыя дзверы КПП на Акрэсціна.

Згодна з інфармацыяй праўладных каналаў, у гэтым таксама ўдзельнічалі іншыя палітвязні: Ігар Аліневіч, Мікалай Дзядок, Аляксандр Францкевіч, а таксама Сілівончык і Веткін. 

На пытанне, ці з’яўляецца Дубоўскі грамадзянінам Беларусі, ён адказаў, што ён «так званы грамадзянін», бо каля дзесяці гадоў не меў дачынення да дзяржавы. Палітвязень не прызнаў віну і пацвердзіў свой удзел толькі ў падзеях у Салігорску. Аднак ён падкрэсліў, што не лічыць свае дзеянні злачыннымі і не згодны з іх кваліфікацыяй. Ён патлумачыў свае дзеянні «крайняй неабходнасцю».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
23
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031