Знайсці
16.11.2022 / 09:391РусŁacБел

Пад Віцебскам дачніца абліла суседку гноем і запусціла ў яе яблыкам

Канфлікт паміж дзвюма суседкамі па дачных участках адбыўся з-за таго, што адна з жанчын развесіла на плоце з сеткі-рабіцы пустазелле. Прычым гэта быў не першы канфлікт, паведамляюць «Народныя навіны Віцебска».

Калі ж суседка паспрабавала прыбраць пустазелле, дачніца кінула ў яе яблык, а потым і зусім абліла яе гноем. Пры гэтым крычала нецэнзурнай лаянкай.

Справа дайшла да суда. У ходзе вядзення адміністрацыйнага працэсу жанчына адмаўляла напад на суседку, сцвярджаючы, што яна не бачыла яе ў той дзень. На судзе яна паўтарыла гэтыя паказанні.

У сваю чаргу пацярпелая далі суду відэазапіс падзей, якія адбыліся падчас канфлікту.

У выніку суд Віцебскага раёна прызнаў дачніцу вінаватай у дробным хуліганстве і аштрафаваў на 160 рублёў. Жанчына падала апеляцыю, але Віцебскі абласны суд пакінуў рашэнне суда першай інстанцыі без зменаў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
12
Ха-ха
8
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
0
Яуген/адказаць/
16.11.2022
Да очень серьезное  и важное происшествие. Без вмешательства нашей нивы его разрешить не возможно. Удачи!!!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031