Знайсці
16.11.2022 / 09:30РусŁacБел

Заўтра будзе пастаўлена кропка ў расследаванні катастрофы Боінга MH17. Фігурантам запрасілі пажыццёвае

Праз восем гадоў пасля крушэння «Боінга» ў небе над Данбасам суд Нідэрландаў вынесе свой прысуд у гэты чацвер, 17 лістапада. За два з паловай гады, якія сышлі на разгляд гэтай справы, у зале суда дэталёва разбіралі дакументы, развенчвалі тэорыі змовы, даследавалі альтэрнатыўныя сцэнары, праслухоўвалі перахопленыя тэлефонныя размовы і давалі слова сведкам, піша Бі-бі-сі.

Фота: AP

Дзве траціны загінулых у катастрофе рэйса MH17, які рухаўся з Амстэрдама ў Куала-Лумпур 17 ліпеня 2014 года, былі галандцамі, і менавіта галандскі пракурор узначаліў міжнародную следчую групу, якая праводзіла расследаванне.

Расія працягвае называць гэту справу палітызаванай, прадузятай і аднабокай, хоць усе аргументы, прадстаўленыя Масквой, суд уважліва вывучыў.

У датычнасці да катастрофы самалёта абвінавачваюцца:

Ігар Гіркін (Стралкоў) — грамадзянін Расіі — міністр абароны самаабвешчанай ДНР, адстаўны афіцэр ФСБ.

Сяргей Дубінскі — грамадзянін Расіі — старшы афіцэр ГРУ арміі Расіі ў адстаўцы.

Алег Пулатаў — грамадзянін Расіі — падпалкоўнік запасу ВДВ арміі Расіі.

Леанід Харчанка — грамадзянін Украіны — камандзір разведнай часткі ГРУ ДНР.

Пракуратура Нідэрландаў запрасіла для кожнага з іх пажыццёвы тэрмін, але падкрэслівае, што ніхто з абвінавачаных асабіста не ўдзельнічаў у пуску ракеты па «Боінгу».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
17
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031