Знайсці
16.11.2022 / 08:14РусŁacБел

Міністр абароны Украіны: Гэта рэальнасць, пра якую мы папярэджвалі

Міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў выказаўся ў падтрымку міжнароднага расследавання інцыдэнту, які адбыўся ў аўторак у Польшчы.

Па яго словах, пра такую небяспеку Украіна папярэджвала, заклікаючы закрыць неба.

«Гэта не прароцтва, якое само збылося. Гэта рэальнасць, пра якую мы папярэджвалі. Мы прасілі закрыць неба, бо неба не ведае межаў. Ні для расійскіх бескантрольных ракет. Ні для той пагрозы, якую яны нясуць для нашых суседзяў па ЕС і НАТА, — напісаў Рэзнікаў у твітары. — Пальчаткі скінутыя. Час перамагаць».

Міністр таксама паведаміў, што Украіна падтрымлівае пільнае расследаванне польскімі партнёрамі «ўчорашняга трагічнага інцыдэнту» і будзе рада заслухаць яго вынікі на сустрэчы групы краін-саюзніц Украіны ў сераду.

«Украіна — гэта шчыт Еўрасаюза, і мы разам павінны абараняцца ад дзяржавы-тэрарыста», — дадаў ён.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031