Знайсці
16.11.2022 / 01:45РусŁacБел

Польшча правярае баяздольнасць і кансультуецца з саюзнікамі

Пасля заканчэння пасяджэння польскага ўрада ў сувязі з падзеннем расійскіх ракет на тэрыторыі Польшчы з чалавечымі ахвярамі ўлады гэтай краіны зрабілі некалькі заяў і правялі шэраг размоў ды кансультацый.

Анджэй Дуда

Прадстаўнік польскага ўрада Пётр Мюлер адразу пасля ўрадавага пасяджэння заявіў, што Варшава правярае, ці патрэбна актываваць 4-ты артыкул НАТА (скліканне ўсіх членаў альянсу для кансультацыі па пытаннях бяспекі).

Таксама ўлады Польшчы павысілі баяздольнасць некаторых вайсковых часцей.

Генсек НАТА Енс Столтэнберг правёў тэлефонную размову з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудай. Таксама было заяўлена, што саюзнікі па альянсе праводзяць кансультацыі.

Анджэй Дуда правёў тэлефонную размову са сваім амерыканскім калегам Джо Байдэнам. Пра гэта паведаміў кіраўнік Бюро нацыянальнай бяспекі Польшчы Яцэк Сявера.

А пасля размовы з Байдэнам Дуда пазваніў прэзідэнту Украіны Зяленскаму.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031