Рэцэпт на выхадныя. Курыца па-каджунску — каларытная страва з арыгінальным смакам
Каджунская (ці крэольская) кухня — гэта простыя хатнія рэцэпты паўднёвых штатаў ЗША, у асноўным Луізіяны і Місісіпі. У гэтай мясцовасці часта карыстаюцца ўласнай прыправай, якая добра пасуе да курыцы, рыбы і мяса. І гэта не проста смачна: курыцу з прыправай па-каджунску можна згатаваць на запас і разаграваць па меры патрэбы.
Фота: BBC Food
Для курыцы па-каджунску вам спатрэбіцца:
- 3 чайныя лыжкі молатага кмену
- 4 чайныя лыжкі папрыкі для прыправы да мяса + 1—2 сталовыя лыжкі папрыкі прыправіць бульбу
- 2 чайныя лыжкі сушанага чабару
- 2 чайныя лыжкі сушанага арэгана
- 1 чайная лыжка шматкоў чырвонага перца чылі (можна замяніць на звычайны молаты чырвоны перац)
- палова чайнай лыжкі молатага часнаку
- палова чайнай лыжкі солі
- 2 сталовыя лыжкі аліўкавага алею
- дробна нацёртая цэдра і сок аднаго лімона
- 4 курыныя грудкі без скуры
- 4 штукі батату (трэба іх ачысціць і нарэзаць на тоўстыя лустачкі)
- соль і молаты чорны перац
Калі хочаце, батат (салодкую бульбу, якая расце ў паўднёвых краях) можна замяніць на звычайную бульбу. Можна есці курыцу па-каджунску і з рысам ці іншымі гарнірамі.
- Перш за ўсё зробім прыправу. Змяшайце разам кмен, 4 чайныя лыжкі папрыкі, чабор, арэгана, перац чылі, часнок, соль, цэдру і сок лімона, дадайце яшчэ дробку солі і пабольш молатага чорнага перцу. Выліце сумесь у герметычную скрыню для захоўвання, дастаткова вялікую, каб пазней у яе змясцілася курыца.
- Выкладзіце курыныя грудкі на дошку і пакрыйце іх паперай для выпякання. Прайдзіцеся качалкай па грудках, пакуль іх таўшчыня не стане крыху меншая за 2 сантыметры. Пакладзіце грудкі ў сумесь спецый і старанна пакрыйце іх спецыямі. Пастаўце курыцу ў халадзільнік на 3—4 гадзіны або, калі трэба, нанач.
- Разагрэйце духоўку да 200 градусаў. Дастаньце курыцу з марынаду і страсіце з яе лішкі.
- Пакладзіце лустачкі батату ў міску з двума сталовымі лыжкамі алею і 1—2 сталовымі лыжкамі папрыкі, добра ўсё перамяшайце. Добра прыпраўце соллю і молатым чорным перцам. Выкладзіце бульбу на бляху з антыпрыгарным пакрыццём і выпякайце яе 20—25 хвілін або пакуль бульба не стане залаціста-карычневай і мяккай, перавярніце бульбу на сярэдзіне часу выпякання.
- Тым часам добра разагрэйце антыпрыгарную патэльню. Раскладзіце курыныя грудкі на патэльні і смажце іх на працягу 15 хвілін да гатоўнасці, перавярніце падчас гатавання 1—2 разы (ці гатуйце да таго часу, пакуль, калі вы ўтыкаеце шпажку ў самую тоўстую частку грудкі, з яе не пачне выцякаць празрысты сок). Падавайце курыцу з бататам або любым іншым гарнірам.
Чытайце таксама:
Просты спосаб праверыць, ці свежае мяса ў магазіне
Рэцэпт на выхадныя. Курыца з сырам, вяндлінай і кабачкамі — хуткая і прыгожая
Думаеце, што ўмееце чысціць яйкі правільна? Вось некалькі лайфхакаў, як спрасціць гэты працэс
11
1
1
1
0
3
Кукурузныя аладкі з сырам чэдар
 1
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Хто такія гагаузы і чаму выступаюць у падтрымку Расіі
 12
«Трымайся, Ігарок, усім цяжка». Найлепшыя твіты тыдня
 3
Унікальны падземны пераход у Мінску пачалі рамантаваць усяго праз чатыры месяцы пасля адкрыцця
 4
Еўрапол затрымаў групу грузінаў, якія кралі кнігі рускіх пісьменнікаў з еўрапейскіх бібліятэк
 4
«Коні з дзяцінства былі маёй самай вялікай любоўю». А цяпер беларуска лепіць іх так, што можна лёгка зблытаць з жывымі
Аб'явілі дату правядзення фестывалю Тutaka — 2024
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера