Знайсці
10.11.2022 / 07:2531РусŁacБел

Беларусі забаранілі жыць. МУС унесла ў спіс нацысцкай сімволікі і атрыбутыкі вокліч «Жыве Беларусь». Але з нюансам

Міністэрства ўнутраных спраў пастановай № 271 ад 28 кастрычніка вызначыла пералік нацысцкай сімволікі і нацысцкіх арганізацый для закона «Аб недапушчэнні рэабілітацыі нацызму».

Спіс нацысцкіх арганізацый і іншых структур папоўніўся таксама «30-й грэнадзёрскай (пяхотнай) дывізіяй Вафэн-СС (Руская № 2, яна ж Беларуская № 1, на нямецкай мове 30 Waffen-Grenadier-Division der SS (Ruthenische Nr. 2) Weissruthenische Nr. 1), якая складалася ў асноўным з былых байцоў атрадаў «Беларускай Краёвай Абароны» і выкарыстоўвалася ў антыпартызанскіх аперацыях», — гаворыцца ў дакуменце.

Пералік нацысцкай сімволікі і атрыбутыкі складаецца з 52 пунктаў. Сярод іх вокліч, які «суправаджаўся ўзняццем правай рукі з выпрастанай далонню «Жыве Беларусь» і адказ «Жыве».

МУС тлумачыць, што калабарацыянісцкі вокліч з'яўляецца сімвалам 13-га Беларускага паліцэйскага батальёна пры СД і 30-й грэнадзёрскай (пяхотнай) дывізіі Вафэн-СС (Руская №2, яна ж Беларуская №1) нароўні з нацысцкім партыйным прывітаннем «Хайль Гітлер».

Ці лічыцца вокліч «Жыве Беларусь» без жэставага суправаджэння «нацысцкім», не гаворыцца.

«Жыве Беларусь» па-беларуску мае два сэнсы: і «існуе», «живет», і «няхай жыве!», «да здравствует!». Гэты выраз з верша Янкі Купалы стаў сімвалам веры беларусаў нароўні з гербам «Пагоня» і бел-чырвона-белым сцягам.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
84
Ха-ха
22
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
143
6
Anatol Starkou/адказаць/
11.11.2022
Злівайце ваду, бчб. У Польшчы ды Літувы ваша Новая Беларусь перабралася. З бчб сцягам, гербам Пагоня ды заклікам: "Жыве Новая Беларусь!" У замежжа ўцякла. На Бацькаўшчыне такой няма і не будзе. Злівайце ваду.
Трэба было думаць яшчэ ў 1988-1989 гадах, каго прызначаеце Камандуючым Беларускім народным фронтам "Адраджэннне" - адраджэнца нацыі ці шоўмена-адраджэнца амерыканскай Беларускай службы "Радыё Свабода". Ён, дэзерцір БНФ, некалькі дзясяткаў беларусаў "патрыётаў" за чвэрць веку ля амерыканскай касы тае Свабоды адрадзіў. Толькі не цябе, нацыя.
0
ЯМыБеларусы/адказаць/
11.11.2022
No, Нават калі я не жыву ў Беларусі, і яшчэ валодаю рускай моваў не перашкаджае мне быць сапраўдным беларусам! Я бы на вашем месте не делил людей по языку. Да я родился в Беларуси в русскоязычной беларуской семье. Беларускую мову пачаў выкарыстоўваць толькі пасьля сарака гадоў майго жыцьця. Душа моя болит за мою Беларусь и за людей которые остаются там. Не делите людей. Жыве Беларусь! Жыве Вечна!
0
žaúner BKA/адказаць/
11.11.2022
Valadzimir,вельмі хочацца таго "іга",а так сама вяртання нашых смаленскіх,бранскіх і пскоўскіх зямель.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930