Ураджаі бульбы ў Беларусі змяншаюцца другі год запар
Сёлета ў Беларусі сельгаспрадпрыемствы і фермерскія гаспадаркі сабралі 788,2 тысячы тон бульбы, паведаміла Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
Сёлетні ўраджай атрымаўся яшчэ меншым, чым летась, калі збор склаў 866 тысяч тонаў. А 2021 год быў такі, калі бульба не ўрадзіла. У 2020 годзе сабралі 914 тысяч тон.
Такім чынам, ураджай бульбы ў беларускіх сельгаспрадпрыемствах і фермерскіх гаспадарках зніжаецца другі год запар.
Аднак асноўная частка бульбы ў Беларусі вырошчваецца ў асабістых гаспадарках. Напрыклад, летась у іх было вырашчана бульбы больш за 4 мільёны тон, амаль у 5 разоў больш, чым у сельгаспрадпрыемствах.
2
1
2
2
0
0
У Мінску закрываецца вялікая крама вядомага брэнда
 1
Каментары
50
Палясоўшчык/адказаць/04.11.2022
Дзяржаўнае - гаўнянае. Прыватнікамі стаіць Беларусь. Нават у бульбе.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
У чыгуначнікаў забралі льготы на праезд
 5
У Мінску памёр 40-гадовы ветэран спецназу
 6
Стала вядома, з-за чыйго даносу найхутчэй апынулася за кратамі 75-гадовая бабруйчанка
 8
Марына Васілеўская расказала, пра што ў яе найчасцей пытаецца працоўны люд. Пытанне вас шакуе
 8
У Мінску закрываецца вялікая крама вядомага брэнда
 4
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера