Брытанец хварэў на каранавірус больш за год і ўрэшце ачуняў
Найбольш працяглы выпадак заражэння каранавірусам нарэшце завяршыўся папраўленнем 59-гадовага жыхара Вялікабрытаніі ажно праз 411 дзён з дня пачатку хваробы, паведамляе Sky News.
Фота: vecteezy.com
Медыкі лічаць гэты выпадак працякання хваробы ўнікальным: пасля знікнення сімптомаў каранавіруса тэсты заставаліся станоўчымі амаль 14 месяцаў. Тлумачылася гэта тым, што ў пацыента была аслабленая імунная сістэма пасля трансплантацыі ныркі.
Выявіўшы штам каранавіруса, лекары рэкамендавалі хвораму тэрапію амерыканскім прэпаратам «Рэгенеран».
Іншы самы працяглы ў Вялікабрытаніі выпадак кавіду на працягу 18 месяцаў завяршыўся летальным вынікам, даведаліся журналісты. Той пацыент хварэў на вірус імунадэфіцыту.
6
0
0
2
1
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Хто такія скуфы і ці жывуць яны ў Беларусі?
 14
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера