Знайсці
04.11.2022 / 14:022РусŁacБел

З 44 затрыманых супрацоўнікаў Акадэміі навук 41 выйшаў на волю

Паводле непацверджанай інфармацыі, трое чалавек знаходзяцца за кратамі. У чым іх абвінавачваюць — невядома, паведамляюць правааабаронцы.

Фота: БелТА

Затрыманні ў Акадэміі навук адбыліся на мінулым тыдні.

«Нашай Ніве» вядома, што затрымліваліся трое навукоўцаў з Інстытута біяарганічнай хіміі навукова-прамысловага цэнтра «ХімФармСінтэз». Іх адпусцілі, але ўзялі падпіску аб неразгалошванні. 

Была затрыманая супрацоўніца Фізіка-тэхнічнага інстытута. Як мінімум адно затрыманне адбылося ў прэзідыуме НАН.

Супрацоўнікі Камітэта дзяржаўнай бяспекі прыходзілі таксама ў Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры. Гэта, магчыма, адбылося раніцай 26 кастрычніка.

У Інстытуце філасофіі ў супрацоўнікаў правяралі тэлефоны: праглядалі фотагалерэю і тэлеграм. Тое ж самае рабілася і ў іншых акадэмічных інстытутах.

Яшчэ ў адным інстытуце сілавікі размаўлялі з супрацоўнікамі ў кабінеце дырэктара. Размова вялася сам-насам. Людзей забіралі з працоўных кабінетаў і лабараторый без папярэджання. Некаторым супрацоўнікам прапаноўвалі супрацу з сілавікамі.

Частку затрыманых завезлі на допыт у Камітэт дзяржаўнай бяспекі і пазней адпусцілі. Частку, як мінімум 5 ці 6 чалавек, адправілі на суткі на Акрэсціна.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
6
0
Пеця /адказаць/
04.11.2022
А чым пуцiнскiм шасцеркам i здраднiкам беларускага народа перашкодзiў цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры? ?
0
даведка/адказаць/
04.11.2022
Судя по названию первых перечисленных академических институтов, попахивает чем-то взрывоопасным...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031