Знайсці
04.11.2022 / 13:122РусŁacБел

Двух хлопцаў асудзілі за падпал аўтамабіля старшыні Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз

У судзе Цэнтральнага раёна Мінска ў закрытым рэжыме разгледзелі крымінальную справу за падпал аўтамабіля Аляксея Волкава, што адбыўся ў кастрычніку мінулага года. Вінаватымі прызналі двух хлопцаў — 19-гадовага Захара Таразевіча і 23-гадовага Антона Лысова, паведамляе «Вясна».

Інфармацыя пра падпал машыны старшыні ДКСЭ Toyota Land Cruiser Аляксея Волкава з'явілася ў СМІ 1 кастрычніка 2021 года. Гэта адбылося ў Мінску на вуліцы Лапаровіцкай. Праз два тыдні інфармацыю пацвердзілі ў самім Камітэце.

Пра абвінавачаных хлопцаў вядома няшмат. Антон Лысоў — 23-гадовы грамадзянін Расіі, жыхар Чэбаксараў, прыехаў у Мінск, але неўзабаве быў затрыманы. У Антона са сваякоў засталася адна бабуля, якой больш за 80 гадоў. Захар Таразевіч — 19-гадовы жыхар Мінскай вобласці (на момант затрымання яму толькі споўнілася 18). Хлопец ёсць у спісах абітурыентаў, дапушчаных да экзаменаў у Ліцэй МУС.

Вядома, што справу спачатку завялі паводле абвінавачвання ў «тэрарызме», аднак іх дзеянні потым перакваліфікавалі.

У выніку іх абвінавацілі па ч. 1 арт. 14 і ч. 3 арт. 218 (замах на наўмыснае знішчэнне чужой маёмасці, учынены агульнанебяспечным спосабам, арганізаванай групай, які пацягнуў прычыненне шкоды ў асабліва буйным памеры) і ч. 3 арт. 218 (наўмыснае знішчэнне і пашкоджанне чужой маёмасці, здзейсненыя агульнанебяспечным спосабам, арганізаванай групай, якія пацягнулі прычыненне шкоды ў асабліва буйным памеры) Крымінальнага кодэкса.

З абвінавачаных у даход дзяржавы спагнаныя вялікія сумы: з Лысова — 1 855 рублёў 70 капеек, з Таразевіча — 239 рублёў 10 капеек. Таксама ў іх канфіскавалі мабільныя тэлефоны ў парадку спецыяльнай канфіскацыі.

Падтрымаць хлопцаў можна лістамі і пасылкамі, грашовымі пераводамі: СІЗА-1, Валадарскага 2, 220030, Мінск, Захар Алегавіч Таразевіч, Антон Сяргеевіч Лысоў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
7
0
даведка/адказаць/
04.11.2022
Председателя Государственного комитета судебных экспертиз, который до этого был прокурором и зампредом СК.
1
Кастусь/адказаць/
04.11.2022
Toyota Land Cruiser в обслуживании недешевая при покупке недешевая,и ее очень любят россияне. Интересно почему 23 летний русский и его 18 летний друг белорус подожгли честно заработанную непосильным трудом машину товарища Волкова? И почему эту парочку с террористов переквалифицировали на няумыстная пашкоджанне? 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031