Знайсці
03.11.2022 / 12:14РусŁacБел

Брытанская разведка: Расійская армія губляе да батальёна бронемашын у суткі і бярэ рэзервы ў Беларусі

У сваёй традыцыйнай ранішняй зводцы Міністэрства абароны Вялікабрытаніі надае ўвагу расійскім стратам баявой тэхнікі, якія камандаванне не ў сілах аператыўна папаўняць.

Расійскія салдаты ва Украіне раздражнёныя тым, што іх прымушаюць ваяваць на старых баявых машынах пяхоты, якія яны называюць алюмініевымі бляшанкамі.

У сярэдзіне кастрычніка ва ўмовах украінскага наступу страты расійскай бранятэхнікі павялічыліся да 40 з лішнім адзінак у дзень, што прыкладна адпавядае батальёну.

У апошнія тыдні Расія, мяркуючы па ўсім, набыла не менш за 100 дадатковых танкаў і баявых машын пяхоты з беларускіх запасаў.

Бранятанкавыя часткі і артылерыя займаюць цэнтральнае месца ў расійскай стратэгіі вядзення вайны. У гэты момант расійскія часткі ва Украіне адчуваюць цяжкасці з-за недахопу артылерыйскіх снарадаў і спраўнай бранятэхнікі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
14
Панылы сорам
2
Ха-ха
15
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера