Знайсці
03.11.2022 / 11:372РусŁacБел

Сяргей Ціханоўскі падзяліўся сваімі думкамі пасля выхаду з ШІЗА

Асуджаны на 18 гадоў блогер таксама заклікаў не забываць аб тым, што рэжым працягвае помсціць многім беларусам.

«Не ведаю, на колькі мяне выпусцілі. Можа быць, толькі, каб купіць туалетныя прыналежнасці і прывесці сябе ў парадак. Акрамя мяне ў жудасных умовах у розных установах утрымліваюцца і іншыя беларусы. Тут у Жодзіне ўжо больш за чатыры месяцы сядзіць у штрафным ізалятары Уладзімір Кніга. Ён былы амапавец з Гродна, які заступіўся за мяне падчас затрымання ў 2020. Ён герой!», — напісаў Сяргей Ціханоўскі.

Памятайце, для зняволеных у турме самае важнае і дарагое — гэта ваша ўвага. Падтрымайце Сяргея, напісаўшы яму цёплы ліст.

Адпраўляйце лісты Сяргею Ціханоўскаму па адрасе: Следчая турма № 8, 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22а, Сяргей Леанідавіч Ціханоўскі.

Калі вашы лісты не даходзяць да Сяргея, вы можаце адправіць іх на абаненцкую скрыню: 246012, г. Гомель, Рэчыцкі праспект, 91, а/с 125. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
26
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
9
Абуральна
2
3
счётчик Гейгера/адказаць/
03.11.2022
Адпраўляйце лісты Сяргею Ціханоўскаму па адрасе: Следчая турма № 8, 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22а, Сяргей Леанідавіч Ціханоўскі. Калі вашы лісты не даходзяць да Сяргея, вы можаце адправіць іх на абаненцкую скрыню: 246012, г. Гомель, Рэчыцкі праспект, 91, а/с 125. 
https://nashaniva.com/302364
На каком сайте можна найти адреса всех политзаключённых, которым можно написать.Нельзя забывать и "рядовых" Героев Беларуси.
0
я не светая/адказаць/
04.11.2022
ябацкі, выпусціце на волю яго і адпраўце да Светы.
нешта падказвае мне, што Света будзе бегчы ад яго на край света...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера