Знайсці
02.11.2022 / 19:298РусŁacБел

Лукашэнкаўскае МЗС армянам: Характэрная рыса нашай знешняй палітыкі — прыстойнасць

Прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз пракаментаваў для расійскага інфармагенцтва ТАСС ацэнку МЗС Арменіі заяў Лукашэнкі па армяна-азербайджанскім канфлікце як «сумбурных і неабгрунтаваных»

Паводле Глаза, пазіцыя МЗС Арменіі «вельмі арыгінальная», бо Беларусь, маўляў, заўсёды захоўвала вернасць сваім абавязацельствам, а ставіць гэта пад сумнеў «непрафесійна».

На думку прэс-сакратара МЗС, адна з характэрных рысаў лукашэнкаўскай знешняй палітыкі — «прыстойнасць».

І ўся праблема ў тым, што іншыя краіны не такія самыя.

Агучаныя Лукашэнкам падыходы, паводле Анатоля Глаза, «не адарваныя, а наадварот — заснаваныя на рэальнасці, зразумелыя і па-саюзніцку сумленныя. Менавіта ў такім адкрытым ключы, без палітычных гульняў і інтрыг, і варта абмяркоўваць пытанні, калі гаворка ідзе пра лёсы і жыцці людзей».

Напрыканцы ж Глаз парэкамендаваў сябрам і партнёрам «уважліва чытаць і перачытваць шматлікія выступленні кіраўніка беларускай дзяржавы па гэтым няпростым, але цалкам вырашальным пытанні».

Перад гэтым армянскі калега Глаза Ваан Унанян заявіў: «Не лічым дарэчным каментаваць сумбурныя, неабгрунтаваныя заявы прэзідэнта Беларусі, якія не маюць нічога агульнага з логікай перамоваў, а таксама не з'яўляюцца саюзніцкімі і партнёрскімі, ставяць пад сумнеў абавязацельствы дзяржавы-ўдзельніка, падпісаныя ім у рамках АДКБ».

Чытайце таксама: 

«Сумбурныя заявы»: у МЗС Арменіі пракаментавалі словы Лукашэнкі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
12
Ха-ха
17
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1
2
Буль(баш)/адказаць/
02.11.2022
Ну яке конченэ!
1
Шарыкаў-Падшыпнік/адказаць/
02.11.2022
Ах, якое фота. Аўтару рэспект.
02.11.2022
Глаз-Блазан )))))
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031