Знайсці
24.10.2022 / 13:542РусŁacБел

У спісе «экстрэмістаў» — 143 новыя прозвішчы. Сярод іх — Наста і Зміцер Дашкевічы, Кацярына Андрэева

Спіс «экстрэмістаў» Міністэрства ўнутраных спраў папоўніўся адразу 143-ма прозвішчамі, паведамляе «Вясна».

Большая частка з іх — асуджаныя паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса, якія цяпер «адбываюць пакаранне».

Так, у спіс трапілі філосаф Уладзімір Мацкевіч, журналістка Кацярына Андрэева, браты Кім і Аляксей Самусенкі, Зміцер і Наста Дашкевічы, блогер Уладзіслаў Савін, візажыстка Вольга Томіна, Андрэй Маслаў — студэнт, які «хацеў дапамагаць Украіне», 

Таксама ў спіс трапілі стваральнік культурніцкай прасторы «Корпус» Аляксандр Багданаў (дыджэй Papa Bo), сцэнограф Максім Крук, музыкі Юлія і Пятро Марчанкі, Антон Шніп і настаўнік беларускай мовы і літаратуры Аляксей Мінаў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
14
0
Юзік са станцыі Крулеўшчына/адказаць/
24.10.2022
Той, хто застаўся НЕэкстрэмістам, выклікае ў нашым грамадстве падазрэнне! Падайце, калі ласка, спіс НЕэкстрэмістаў!
1
Жыве/адказаць/
24.10.2022
Дашкевича подставили закинули на его склад бчб флаг и обвинили его в том, что он его пошил.А гэбье, что подкилывало флаг будет сидеть за экстремизм или им звание повысили как палицаям?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031