Знайсці
0
алеся/адказаць/
23.10.2022
"але калі я пачала прыслухоўвацца, то заўважыла, што яны вымаўляюць з іншым акцэнтам, ёсць сваё беларускае вымаўленне."
якая разумнічка. я нават слязу пусціла... нешта я сёння чуллівая)

0
але.я/адказаць/
23.10.2022
і нашы сцягі падобныя... 
чырвоны круг на іх сцягу сімвалізуе ўзыходзячае сонца*, але я гэты чырвоны круг на белым фоне бачу крыху інакш - наўпрост. геаграфічна. то бок - гэты круг - гэта не сонца, а зямля. іх зямля. гэта Японія - востраў у акіяне. жыццё на востраве (любым) вельмі не простае. што фізічна, што ў стасунках людскіх.
прыблізна тое самае і ў нас... толькі наш "востраў" Беларусь акружаны не прыродным акіянам, а людскім... праз нас праходзяць шляхі. у тым ліку на жаль і крывавыя шляхі - войнаў, якіх беларусы ніколі не хацелі і не хочуць - мы сапраўды мірныя людзі. і прыродныя ўмовы жыцця ў Беларусі таксама спрыяльнымі не назавеш - зона рызыкоўнага земляробства. і сонечных дней у нас менш, чым у туманным Лондане ці Санкт-Пецярбурзе...
гэты крывавы шлях - войнаў Усходу і Захаду (усходняй і заходняй цывілізацый) сімвалічна адлюстраваны на нашым бел-чырвона-белым сцягу - чырвонай паласой

*узыходзячае сонца... гэтак жа дарэчы называецца арнамент на дзяржаўным флагу - "В основе орнамента на флаге лежит узор «Восходящее солнце», вытканный в 1917 году Матрёной Маркевич, крестьянкой деревни Костелище современного Сенненского района Витебской области"
0
алеся з палесся/адказаць/
23.10.2022
і нас з японцамі радніць на жаль яшчэ адна вялікая агульначалавечая бяда, але нам з японцамі давялося сутыкнуцца з гэтым першымі... гэта зусім не мірны атам. у іх спачатку Хірасіма і Нагасакі, потым Фукусіма. у нас - Чарнобыль
0
Барсук/адказаць/
23.10.2022
Памятаю ў жніўні 2020 года чытаў пра беларускамоўнага француза, які прымаў актыўны ўдзел у пратэстах у Менску. Цікава, як слалася яго жыцьцё
0
Беларуска/адказаць/
23.10.2022
Як каштоўна! Дзякуй-дзякуй, Сіёры!
0
антия/адказаць/
23.10.2022
першае фота... справа... анти суржи...
ох ужо гэта модная прыстаўка "анти")
0
Дзед/адказаць/
23.10.2022
Недзе пару месяцаў таму прамільгнула ў прэсе, што калі Расея ўжыве атамную зброю то НАТА мае адзін з варыянтаў, гэта ўдар па Беларусі, каб напалохаць Расею, але не ўвязацца ў ядзерны канфлікт. Вось дзе мы маглі б яшчэ больш стаць сумна падобныя да Японіі, але дзякаваць Богу яны быццам адмовіліся ад такога "адказу" і ўвогуле ўжываньня атамнай зброі. А шаноўнай Японцы і яе бацькам вялікая павага і зычаньні моцнага здароўя, ёй посьпехаў у навуковай працы і ўсяго самага найлепшага.
0
Леці/адказаць/
24.10.2022
Спадзяюся, яна ведае тарашкевіцу.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера