Знайсці
21.10.2022 / 16:303РусŁacБел

У Мінску аднаўляюць фрагмент былой электрастанцыі

Фасад першай мінскай электрастанцыі, якая знаходзілася каля будынка Белдзяржцырка і якую разбурылі падчас узвядзення будынка, які першапачаткова планавалася выкарыстоўваць як гатэль «Кемпінскі», вырашылі захаваць. Пра гэта піша блогер «Мерзкий Кокобай». 

Зараз актыўна ідуць будаўнічыя работы.

У пачатку сакавіка 2011 года будынак, прызнаны гісторыка-культурнай каштоўнасцю, знеслі, а на яго месцы з'явіўся экс-Кемпінскі — цяперашні шматфункцыянальны комплекс.

Пра тое, што фрагмент электрастанцыі маюць намер захаваць, казалі яшчэ пры яе зносе. А ў 2019 годзе была распрацавана праектная дакументацыя па аднаўленні аўтэнтычнага «кавалачка» гістарычнага будынка.

Так будзе выглядаць фрагмент пасля»рэстаўрацыі». Фота: koko_by/telegram

Першая менская электрастанцыя была пабудаваная ў 1895 годзе па ініцыятыве тагачаснага гарадскога галавы Караля Гутэн-Чапскага. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
8
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
4
Абуральна
0
0
Мойша/адказаць/
21.10.2022
Навошта гэтае абы што? Трэба было ня зносіць а гэта нейкая порнаграфія
21.10.2022
Які парк ужо "голы" на фотцы. Раней гэта некалі быў дзіцячы парк, дзецям там было цікава, і кафэ там было з назваю "Вясёлка". А цяпер проста ціхае месца ў цэнтры горада, якое засланіў сабою пачварны гмах-помнік ідыятызму.
2
электра с танцы/адказаць/
21.10.2022
Мойша-Жак (он же Жвір), замест таго, каб чарговы раз нудзіць, лепш бы прыехалі і зацанілі ўжывую. ці, як заўжды, грошаў і нырак шкада?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031