Знайсці
20.10.2022 / 18:023РусŁacБел

Генштаб УСУ: Калі расіяне зноў атакуюць Украіну з Беларусі, то мэтай будзе заходняя мяжа

Пагроза наступлення Расіі на Украіну з боку Беларусі расце, аднак мэтай гэтым разам хутчэй за ўсё будзе не Кіеў. Пра гэта заявіў падчас брыфінгу намеснік начальніка галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генштаба Аляксей Громаў.

Расійскія вайскоўцы, якія прыбылі гэтымі днямі ў Беларусь. Фота: t.me/modmilby

Пагроза аднаўлення наступлення ўзброенымі сіламі РФ на паўночным фронце расце. Гэтым разам кірунак наступлення можа быць зменены на захад беларуска-ўкраінскай мяжы для пераразання асноўных лагістычных артэрый пастаўкі ўзбраення і вайсковай тэхнікі Украіне ад краін-партнёраў», — заявіў Аляксей Громаў.

Ён адзначыў, што на тэрыторыі Беларусі працягваецца разгортванне Узброеных сілаў Расіі, у прыватнасці авіяцыйных падраздзяленняў. Акрамя таго, у Беларусі, па словах Громава, праводзяцца мерапрыемствы па падрыхтоўцы да схаванай мабілізацыі: «Рэспубліка Беларусь працягвае даваць сваю тэрыторыю для запуску балістычных ракет і дронаў. Яна размясціла на сваіх аэрадромах самалёты МіГ-31, якія могуць быць узброеныя крылатымі ракетамі».

Громаў заявіў, што сітуацыя на памежжы Генштабам пастаянна адсочваецца, прымаюцца ўсе меры, каб забяспечыць надзейную абарону дзяржаўнай мяжы.

«У выпадку прыняцця праціўнікам рашэння аб адкрыцці так званага другога фронту і правядзення наступальных дзеянняў з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь мы будзем гатовыя адказаць адэкватна», — запэўніў Громаў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
18
Панылы сорам
3
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
9
0
Пеця/адказаць/
20.10.2022
[Рэд. выдалена]
0
Пан атаман Грициан Таврический/адказаць/
20.10.2022
Мы на пороге грандиозного шухера
0
Олег/адказаць/
21.10.2022
Украина ввела санкции против Галины Лукашенко. Президент Украины Владимир Зеленский ввёл санкции против "официальной" жены Лукашенко — Галины Лукашенко, но самого Лукашенко в новом санкционном списке Украины — нет. Нет, это действительно очень смешно всё становится. "Слуги нароооода" працягваюць прабіваць дно.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031