Знайсці
17.10.2022 / 20:199РусŁacБел

У прапаганды новая метадычка: Дэмілітарызацыю Украіны мы ўжо выканалі, украінцаў там няма, цяпер мы ваюем толькі з НАТА

Расійскія прапагандысты, якія раней крычалі, што Кіеў можна ўзяць за 48 гадзін, цяпер шукаюць апраўданні, чаму ж вайна са «слабой» і «несапраўднай» Украінай так расцягнулася. Яны так і не знайшлі лепшага апраўдання, чым сказаць, што Украіну яны ўжо перамаглі, а ваююць цяпер з магутным НАТА. 

Фота: AP Photo/Sergei Stepanov

«Ужо на тэрыторыі Украіны байцы з франтоў дакладваюць, што там практычна няма ўкраінскай мовы. Там ёсць польская мова, англійская, а ўкраінскай амаль не чуваць. Дэ-факта вайна ідзе з войскамі НАТА.

Задачу дэмілітарызацыі Украіны расійскае войска ўжо выканала. Ва Украіне не засталося першапачатковага ўзбраення, яно ўсё знішчана. І зараз Украіна ваюе натаўскім узбраеннем, яго вельмі шмат», — сказаў у інтэрв’ю БелТА расійскі ваенны аглядальнік Канстанцін Сіўкоў. 

Расійскія прапагандысты і раней перабольшвалі ступень удзелу ў вайне замежных добраахвотнікаў на баку ўкраінцаў, але цяпер яны пайшлі яшчэ далей, абвясціўшы, што Украіну яны ўжо перамаглі, а цяпер ваююць з натаўцамі. Асабліва ўзмацніўся гэты наратыў у расіян апошні тыдзень. 

Гаўляйтары з акупаваных тэрыторый увесь час расказваюць фантастычныя гісторыі пра тое, як расійская армія гераічна змагаецца з полчышчамі палякаў, румынаў, «неграў» і іншых замежнікаў. 

У прыватнасці, РИА Новости расказвае душашчыпальную гісторыю пра тое, як «польскія найміты» нібыта кідалі гранаты ў мірных жыхароў у Харкаўскай вобласці. 

«Пачалі крычаць: «Курва, ідзі сюды». Я зразумеў, што гэта палякі. Я адчуў выбух ад гранаты… І ў выніку я — на матацыкл і пачаў уцякаць, і па мне пачалі страляць з аўтаматаў», — цытуе РИА Новости словы ананіма, «мясцовага жыхара». 

Часам прапагандысцкія медыя перакручваюць словы ўкраінскіх палітыкаў і чыноўнікаў, каб выгадна прадставіць, што Расія, нібыта, ваюе з НАТА. 

«Ва Украіне прызналі, што арміі Расіі ў спецаперацыі супрацьстаяць Узброеныя сілы НАТА», — паведамляюць расійскія і лукашэнкаўскія СМІ. 

А якім чынам «прызналі»? Прапагандысты спасылаюцца на ўкраінскую віцэ-прэм’ерку Вольгу Стэфанішыну, маўляў, яна і прызнала.

Стэфанішына расказала, што вайна дае Расіі «досвед барацьбы фактычна з арміяй НАТА, якая ўжо была навучаная ў адпаведнасці са стандартамі НАТА, каманднымі ланцужкамі НАТА, аснашчаная найноўшай тэхнікай НАТА».

Але калі мы паглядзім на цытату ўкраінскай чыноўніцы, становіцца зразумелым, што яна ўсяго толькі сцвярджала, што ўкраінская армія цяпер вельмі моцная, і мала чым саступае натаўскім арміям. Яна не казала, што расіянам «супрацьстаяць Узброеныя Сілы НАТА», яна казала, што на сіле і патэнцыяле ўкраінская армія супастаўная з натаўскімі.

Мэта падобнай лухты простая: апраўдаць перад простымі расіянамі адсутнасць поспеху на вайне супраць «слабой» і карумпаванай Украіны, якую расійская прапаганда ўсе апошнія 8 гадоў малявала як failed state.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
29
Ха-ха
76
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
5
0
Земная ось/адказаць/
17.10.2022
Боже,яко воно кончено
17.10.2022
"известная Хатынь, которую коммунисты потом в 70-х годах разрекламировали на весь мир как"
можна і далей разгарнуць тэму прапаганды... узгадаць, што "Созвучие названий Катынь и Хатынь, по мнению некоторых экспертов, было не случайным."...
іа можна і шчэ далей - успомніць зусім нядаўнее "шоу", зладжанае ў Хатыні (месцы вялікай трагедыі) сёе-тым...

0
Valadzimir/адказаць/
19.10.2022
"Украина не продержится и месяц без военной помощи США и НАТО, предположил издатель и генеральный директор американского журнала National Interest Дмитрий Саймс. "Правительство Владимира Зеленского полностью зависит от беспрецедентной военной, финансовой и политической помощи США и НАТО, без которой Украина не смогла бы продержаться под натиском России и месяц", — считает Саймс...
"Было бы серьезной ошибкой считать, что НАТО должна поддерживать Украину столько, сколько потребуется, не пытаясь найти дипломатическое решение конфликта, который легко может выйти из-под контроля", — добавил гендиректор NI.
https://ria.ru/20221018/pomosch-1824767387.html 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера