Знайсці
30.09.2022 / 14:4211РусŁacБел

Такія ў нас рэдкасць. У Калодзішчах прадаецца вельмі стылёвы дом з панарамнымі вокнамі і крутым інтэр'ерам

Гэты дом у Калодзішчах спадабаецца аматарам сучаснай архітэктуры. У яго лаканічны, але не пазбаўлены элегантнасці фасад, панарамнае шкленне, стыльны інтэр'ер і выдатная планіроўка. Аб'ект цікавы і з пункту гледжання інжынерыі — у ім ёсць усё, што забяспечвае максімальны камфорт уладальнікаў, піша realt.by.

Дом будаваўся па індывідуальным архітэктурным праекце. Ён аднапавярховы, з плоскім дахам. Агульная плошча — 175,6 м2. Матэрыял сцен — керамзітабетонныя блокі з уцяпленнем.

Цокаль як такі адсутнічае, таму панарамныя вокны пачынаюцца практычна ад узроўню адмосткі.

У адной частцы знаходзіцца вялікая гасцёўня з зонай кухні і выхадам на тэрасу пад дахам-навесам.

Да цэнтральнай часткі звонку прыбудаваны падстрэшак над паркоўкай і ўваходнай зонай. Унутры — хол, дзве спальні, санвузел і топачная.

У трэцяй частцы дома размяшчаецца спальня з уласнымі ваннай і гардэробнай.

 Інтэр'ер атрымаўся сучасным і практычным. У доме высокія столі — 3 метры. Сцены і столі белыя, на падлогах — светлая плітка.

Ацяпленне на газе, у памяшканнях стаяць кандыцыянеры. Пад аўтанавесам прадугледжаная зарадка для электрычнага аўто. Ёсць ахоўная сігналізацыя з трывожнай кнопкай і сірэнай.

Тэрыторыя абгароджаная дызайнерскім плотам, на ўездзе — вароты з электрапрывадам і відэадамафонам.

На 15 сотках — толькі газон і некалькі дарослых дрэў. Пад зялёным лужком можна выявіць супрацькратовую сетку, сістэму аўтапаліву і сістэму дрэнажу ліўневай каналізацыі. Асобнай гаспадарчай пабудовы няма — яе функцыю выконвае тэхнічны пакой з асобным уваходам з вуліцы.

У шагавай даступнасці два возеры.

Дом ацанілі ў 429 тысяч долараў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
аматарка скрайніх хатрастаў/адказаць/
30.09.2022
Vot, т.е. клетУшка немножко больше... но что же этот богатый себе одноэтажную панельку-то панылую ў выніку пабудаваў? у модным, але скрайне дэпрэсіўным колеры графіт?
0
аматарка скрайніх хатрастаў, то бок залатой середини/адказаць/
01.10.2022
яркае графіці на гэтай цёмна-шэрай дамавіне для жыцця намаляваць
тады шчэ жыць можна
0
Iнжынер/адказаць/
02.10.2022
Звонку нагадвае сярэдняе памiж крэматорыем i смеццяперапрацоучым заводам
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031