Знайсці
27.09.2022 / 07:59РусŁacБел

«Адпусціце гэту сітуацыю»: журналіст Павел Мажэйка прыслаў першы ліст з-за кратаў

Ірына Чарняўка апублікавала ў сваім фэйсбуку фота першага ліста свайго мужа Паўла Мажэйкі, які ён прыслаў з-за кратаў

«Дарагія мае! Просьба да ўсіх дарослых: адпусціце гэтую сітуацыю, не нагнятайце, не думайце пра яе шмат, іначай яна з'есць вас знутры. Жыццё ідзе далей, працягвайце яго так, каб было што мне расказаць, калі мы сустрэнемся:)» — напісаў Павел.

«Гэтыя словы мне дадаюць сілаў», — напісала Ірына.

Гродзенскага журналіста і актывіста Паўла Мажэйку затрымалі 31 жніўня, калі ён прыехаў у Гродна з Польшчы. Ён знаходзіцца ў СІЗА.

«Павел адмаўляўся ад усіх прац дзеля магчымасці ездзіць у Беларусь». Жонка Мажэйкі пра паўторную справу мужа

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031