Знайсці
20.09.2022 / 23:32РусŁacБел

У Іране пратэсты выбухнулі ў розных гарадах. Сітуацыя выходзіць з-пад кантролю ўладаў

У Іране ўзмацняюцца пратэсты, выкліканыя смерцю дзяўчыны, якая праз збіццё паліцэйскімі памерла ў паліцэйскім участку. 

Пратэстоўцы зрываюць партрэты рэлігійных лідараў з урадавых будынкаў, паляць хіджабы.

У розных гарадах ідуць вулічныя баі. Паліцэйскія пакуль не даюць рады пратэстоўцам.

Пра ахвяры дакладнай інфармацыі няма. Паведамляецца пра раненне 10-гадовай дзяўчыны.

У Іране пратэсты пачаліся 18 верасня пасля гібелі праваабаронцы і змагаркі за правы жанчын Махсы Аміні. 

22-гадовая праваабаронца Махса Аміні з іранскага Курдыстана прыехала ў Тэгеран праведаць сваякоў. 13 верасня яе затрымаў спецыяльны атрад паліцэйскіх, якія сочаць за выкананнем шарыяцкіх нормаў. Дзяўчыну абвінавацілі ў тым, што яна замест хіджаба мела хустку. І з паліцэйскага пастарунка жывой яна ўжо не выйшла.

Паводле афіцыйнай версіі, Махса Аміні памерла ў пастарунку праз праблемы з сэрцам. Але, па звестках СМІ, дзяўчына памерла ў шпіталі. Туды яе даставілі з пастарунка моцна збітай, з пераламаным чэрапам, і яна знаходзілася ў стане комы. Пра яе смерць было аб'яўлена 16 верасня.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
34
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
6
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031