Знайсці
20.09.2022 / 11:531РусŁacБел

Вынесены прысуд стрыечнаму брату Паўла Латушкі 

У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 20 верасня вынеслі прысуды траім палітзняволеным: Анатолю Латушку, Ліліі Ананян і Алене Маліноўскай. 

Іх затрымалі 31 студзеня за маляванне па трафарэце на паштовых скрынях у пад'ездах герба «Пагоня» і змясцілі пад варту. Пасля затрымання Анатоля моцна збілі.

Палітвязняў асудзілі па пяці артыкулах Крымінальнага кодэкса.

На судзе Латушка і Маліноўская віну не прызналі, Ананян — прызнала цалкам, піша @viasna96.

Суддзя Дзмітрый Карсюк прысудзіў Латушку 6 гадоў калоніі, Маліноўскай — 4 гады калоніі, Ананян — 5 гадоў хатняй хіміі, яе вызвалілі ў зале суда.

Латушку яшчэ аштрафавалі на 300 базавых велічынь, ён павінен кампенсаваць шкоду пацярпелым.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
23
0
Алёна Мазанік/адказаць/
20.09.2022
Некалі нацысты хапалі нават дзяцей за маляванне чырвоных зорак на будынках. Каго ў канцлагер, каго на растрэл. НІчога не змянілася, праўда яшчэ не растрэльваюць. Пакуль.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031