Знайсці
20.09.2022 / 10:341РусŁacБел

ISW: Контрнаступленне УСУ выклікае паніку ў Расіі

Як адзначаюць аналітыкі Інстытута вывучэння вайны (ISW), актыўнае абмеркаванне расійскімі стаўленікамі на часова акупаваных тэрыторыях Луганскай і Данецкай абласцей неабходнасці неадкладнай анексіі паказвае, што працягненне Паўночнага контрнаступлення Украіны выклікае паніку марыянетачных сіл і шэрагу чыноўнікаў Крамля.

У ISW падкрэсліваюць, што жаданне тэрміновага рэферэндуму па «крымскім сцэнарыі» — непаслядоўны падыход, паколькі расійскія войскі не цалкам акупавалі Данецкую і Луганскую вобласці.

На думку экспертаў, частковая анексія на гэтым этапе паставіць Крэмль у дзіўнае і зневажальнае становішча — Маскве прыйдзецца патрабаваць, каб украінскія войскі не акупавалі «расійскую» тэрыторыю.

Эксперты таксама адзначылі, што ў гэтым апошнім абмеркаванні анексіі не згадваюцца іншыя часткі акупаванага Расіяй поўдня Украіны, у якіх раней Крэмль планаваў правесці фіктыўныя рэферэндумы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
14
Панылы сорам
1
Ха-ха
8
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
4
20.09.2022
Если "денафикация" украины пойдёт такими темпами и дальше , то походу "дорогих" россиян на новый год будет поздравлять товарищ Зеленский в цялявизаре
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031