Знайсці
19.09.2022 / 11:54РусŁacБел

Памёр рэкардсмен па працягласці палёту ў космас

Памёр расійска-савецкі касманаўт Валерый Палякоў. Яму было 80 гадоў.

Палякоў займаўся медыцынскімі даследаваннямі ў космасе. Ён прабыў па-за Зямлёй 437 сутак на працягу аднаго палёту ў 1994-1995 гадах, што стала сусветным рэкордам.

«Ён жыў і працаваў на арбітальнай станцыі «Мір» 437 сутак, што з'яўляецца абсалютным рэкордам працягласці знаходжання ў космасе за адзін палёт, — паведамілі ў дзяржкарпарацыі «Раскосмас». — Усяго ў актыве рэкардсмена — дзве касмічныя экспедыцыі агульнай працягласцю 678 сутак 16 гадзін. Яго даследаванні дапамаглі даказаць, што чалавечы арганізм гатовы да палётаў не толькі на калязямную арбіту, але і ў далёкі космас».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
5
Сумна
11
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031