Знайсці
19.09.2022 / 11:33РусŁacБел

У ЖКГ расказалі, калі могуць уключыць ацяпленне

Старт ацяпляльнага сезона кожная вобласць вызначыць сама, не трэба чакаць рашэння з цэнтра.

Пра гэта распавёў першы намеснік міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Генадзь Трубіла ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1». Таксама ён выказаў меркаванне, калі батарэі ў кватэрах могуць пацяплець.

Генадзь Трубіла нагадаў умовы для старту ацяпляльнага сезона: пяць дзён запар сярэднясутачная тэмпература павінна быць на ўзроўні +10 градусаў і ніжэй. Традыцыйна пачынаюць падключэнне з дзіцячых садоў і школ.

Першы намеснік міністра ЖКГ не даў дакладнага адказу на пытанне, калі пачнецца ацяпляльны сезон, але выказаў здагадку, што гэта здарыцца не раней за 1 кастрычніка, калі ўсталюецца патрэбнае надвор'е.

Нагадаем, летась батарэі ў мінскіх кватэрах сталі цяплець рана, 22 верасня, і гэта быў рэкорд за доўгія гады. У 2020-м прыйшлося чакаць ажно 13 кастрычніка.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031