Знайсці
19.09.2022 / 08:372РусŁacБел

Чэхія, якая старшынюе ў ЕС, патрабуе міжнароднага трыбуналу над Расіяй

Нагодай паслужыла выяўленне сотняў целаў украінцаў, якія загінулі падчас акупацыі гораду Ізюм расійскімі войскамі.

Пахаванне пад Ізюмам. Фота Радыё Свабода

Пасля вызвалення горада было знойдзенае пахаванне каля 450 чалавек. Іх целы эксгумуюць. Паведамляецца, што сярод іх шмат цывільных, ёсць жанчыны і дзеці. Украінскія ўлады кажуць, што гэта толькі адно пахаванне, і могуць быць знойдзеныя іншыя.

«У XXI стагоддзі такія напады на мірнае насельніцтва неймаверныя і агідныя […] Мы не павінны забывацца пра гэта. Мы выступаем за пакаранне ўсіх ваенных злачынцаў», — заявіў міністр замежных спраў Чэхіі Ян Ліпаўскі.

Раней у інтэрв'ю агенцтву Reuters прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заклікаў свет і, у першую чаргу, ЗША «жорстка адрэагаваць» на ваенныя злачынствы і прызнаць Расею дзяржавай-тэрарыстам або дзяржавай-спонсарам тэрарызму.

На стварэнні трыбуналу на ўзор Нюрнберскага працэсу над нацысцкімі ваеннымі злачынцамі пасля Другой сусветнай вайны яшчэ ў сакавіку настойвалі былыя прэмʼер-міністры Вялікабрытаніі Гордан Браўн і Джон Мейджар, а таксама шэраг іншых палітыкаў, навукоўцаў і юрыстаў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
25
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
2
19.09.2022
У тым і бяда, што няма жаданьня прыцягваць Расею да міжнароднага трыбунала, няма палітычнай волі. Пакуль толькі адзіныя заклікі. А патрэбна кансалідаванае рашеньне. А нагодаў для гэтага ПРОЦЬМА.
1
мордор должен быть разрушен/адказаць/
19.09.2022
У российской недоимперии вековой опыт проведения подобных пыток и расстрелов мирного населения - так было при царской россии, так было при большевиках (с кровавым террором, гулагами, коллективизацией, депортациями), тоже самое продолжается и сейчас. П - преемственность
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031