Знайсці
17.09.2022 / 19:468РусŁacБел

Яшчэ адзін знакавы палёт Нэнсі Пэлосі, якога да яе не рабілі амерыканцы высокага рангу

Спікер Палаты прадстаўнікоў ЗША Нэнсі Пэлосі прыляцела ў Арменію. Да гэтага краіну не наведвалі амерыканскія чыноўнікі такога высокага рангу, піша «Медуза».

Нэнсі Пэлосі. Фота: АР

17-19 верасня Пэлосі сустрэнецца з прэмʼер-міністрам Арменіі Ніколам Пашынянам, спікерам парламента Аленам Сіманянам і іншымі чыноўнікамі.

Спікер Палаты прадстаўнікоў Кангрэса стала самай высокапастаўленай афіцыйнай асобай ЗША, якая наведала Арменію з моманту здабыцця краінай незалежнасці.

Картэж Пэлосі ў Ерэване

«Візіт дэлегацыі Кангрэса ў Арменію зʼяўляецца магутным сімвалам цвёрдай прыхільнасці ЗША мірнай, квітнеючай і дэмакратычнай Арменіі, а таксама стабільнаму і бяспечнаму Каўказу», — заявіла Пэлосі перад візітам.

Яна адзначыла, што ў 2019 годзе Кангрэс ЗША, а пазней і прэзідэнт Джо Байдэн прызналі генацыд армян, і дадала: «Маральны абавязак усіх — ніколі не забываць абавязацельства, якое набыло асаблівую актуальнасць, паколькі зверствы здзяйсняюцца па ўсім свеце, у тым ліку з боку Расіі супраць Украіны».

У пачатку жніўня дэлегацыя Кангрэса ЗША на чале з Нэнсі Пэлосі наведала Тайвань. Гэта стала прычынай для абвастрэння адносін з Кітаем, які лічыць дэ-факта незалежны востраў сваёй тэрыторыяй. Пекін палічыў візіт Пэлосі ўмяшаннем у свае ўнутраныя справы і пачаў маштабныя вучэнні паблізу Тайваня.

Паміж Арменіяй і Азербайджанам у апошні час абвастрыліся адносіны. Напяэдадні краіны дамовіліся пра спыненне агню. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
44
Панылы сорам
1
Ха-ха
4
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
3
0
Чалавеча/адказаць/
18.09.2022
Мае разуменне што Расея мае вялiki уплыу на Арменiю i хоча прыцягнуць Арменiю у Саюз (дзе 2 краiны зараз), паабяцаушы ваенную дапамогу.Пэлози хоча каб гэтага не адбылося, а как Арменiя пайшла другiм шляхам. На жаль Арменiя тады хутчэй за усе страцiць Карабах, таму для Арменii гэта цяжка.
0
Максим Дизайнер/адказаць/
18.09.2022
Пиар на крови. Богатый Азербайджан сотнями убивает бедных армян в экипировке и оружием со времен СССР. А американские пенсионеры за счет налогоплательщиков летают бизне-джетами выражать озабоченность. Особенно интересно почитать комментарии азербайджанцев под видео с горой трупов армянских солдат.
0
хто пусціў жахчыну ў фухбольную тэму?/адказаць/
19.09.2022
вижу, что не хватает вам футбола, мужики
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031