Знайсці
17.09.2022 / 09:213РусŁacБел

Індыйскі мільярдэр абагнаў уладальніка Amazon і стаў другім найбагацейшым чалавекам у свеце

Індыйскі мультымільярдэр Гаўтам Адані абагнаў Джэфа Безаса ў рэйтынгу багачоў Bloomberg Billionaires Index.

«Гаўтам Адані, індыйскі магнат, які сёлета з шалёнай хуткасцю падымаўся па рэйтынгу багацця, абагнаў Джэфа Безоса і стаў другім самым багатым чалавекам у свеце», — піша агенцтва.

Блумберг адзначае, што Адані пачаў год з 14 радка ў індэксе мільярдэраў, але павялічыў сваё багацце да 146,9 мільярда даляраў і цяпер саступае толькі Ілану Маску, чые актывы ацэньваюцца ў 260 мільярдаў даляраў.

Па звестках агенцтва, акцыі флагманскай кампаніі Адані Adani Enterprises Ltd. выраслі да рэкорднага ўзроўню на гэтым тыдні, а акцыі некаторых кампаній яго групы выраслі больш чым на 1000% з 2020 года.

Блумбэрг піша, што Гаўтам Адані стаў першым чалавекам з Азіі, які змог дайсці да такіх высокіх «эшалонаў багацця», у якіх традыцыйна дамінуюць амерыканскія тэхналагічныя магнаты.

Пад кантролем кангламерату, пабудаванага Адані, знаходзяцца найбуйнейшы ў краіне аператар марскіх і паветраных перавозак, найбуйнейшы пастаўшчык газу ў гарады, а таксама найбуйнейшая кампанія па здабычы вугалю. Па словах Блумберга, цяпер кангламерат імкнецца стаць найбуйнейшым у свеце вытворцам аднаўляльнай энергіі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
5
Сумна
0
Абуральна
2
17.09.2022
Если сейчас барыжить российской нефтью - озолотисься)))
0
• Всемирный день чистоты (World Cleanup Day) sentyabr/17/адказаць/
17.09.2022
)), а ў канцы - "кангламерат імкнецца стаць найбуйнейшым у свеце вытворцам аднаўляльнай энергіі."
такая раптоўная азабочаннасць аднаўляльнай энергіяй некалькі, мякка кажучы, здзіўляе пасля таго, як прачытаеш доўгі спіс ягонага шчыравання на ніве неаднаўляльнай...
0
Максим Дизайнер/адказаць/
17.09.2022
• Всемирный день чистоты (World Cleanup Day) sentyabr/17

Азабочаннасць аднаўляльнай энергіяй - это песне уже сто лет обед. Все аднауляюць и адналяюць никак не адновяць. Кроме нескольких небольших государств, где люди уважают природу, а не в папуассиях, где дачушк по Польшам прыстраиваюць. А старый подержанный корч - показатель зрелости и наличия мозгов у мужчин.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера