Знайсці
16.09.2022 / 14:063РусŁacБел

Затрымалі мінскага бізнэсоўца — уладальніка клуба «Мулен Руж»

Ён адкрыў рэстаран 10 год таму, быў таксама актывістам азербайджанскай дыяспары ў Беларусі.

Мужчыну клічуць Бахшы Ганбараў, і яму 55 гадоў. Ён прыехаў у Мінск у 1984 годзе. Прыехаў вучыцца, але застаўся жыць у Беларусі. У савецкі час працаваў на заводзе.

У 90-я гады сышоў у бізнэс. Пачынаў з гандлю садавіной на рынку. Потым адкрыў рэстаран азербайджанскай кухні, заняўся будаўніцтвам, істотна пашырыў свой бізнэс. А больш за 10 гадоў таму адкрыў клуб «Мулен Руж», які знаходзіцца на Кальварыйскай, 1 — проста каля метро «Фрунзенская».

Ён актывіст азербайджанскай дыяспары ў Беларусі. Нават узначальваў суполку азербайджанцаў у Мінску, якая называецца «Габустан».

Сілавікі абвіначваюць яго ў галасаванні за Ціханоўскую і ўдзеле ў зборы завадчан каля прахадной МТЗ у сярэдзіне жніўня 2020-га, адразу пасля вялікага маршу 16 жніўня.

Што менавіта яму інкрымінуюць сілавікі і ці заведзеная супраць яго крымінальная справа — невядома.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
7
Ха-ха
4
Ого
4
Сумна
5
Абуральна
52
0
даведка/адказаць/
16.09.2022
Если в том «Мулен Руж» был стриптиз, приват или хотя бы танцовщицы, то можно догадаться, в чём обвинят.
16.09.2022
Гандлюй з рэжымчыкам далей, Аліеў.
16.09.2022
Калгасная шобла затрымала Бахшы Ганбарава з Азербайджана за тое, што ен апынуўся большым беларусам, чым яны ўсе разам.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031