Знайсці
14.09.2022 / 11:46РусŁacБел

БТ расказвае, што ўкраінцы папрасілі Зяленскага дазволіць перасякаць мяжу з Беларуссю. Але ёсць нюанс

Петыцыя з просьбай дазволіць грамадзянам Украіны перасякаць мяжу з Беларуссю для сустрэчы са сваякамі, наладжвання культурных і эканамічных сувязяў, з'явілася ў панядзелак на сайце Уладзіміра Зяленскага, паведамляе БТ.

Петыцыя зарэгістраваная 12 верасня і прапаганда паведамляе пра яе як ледзь не пра волю ўкраінскага народа. Але ёсць нюанс.

На сайце Зяленскага любы ўкраінец можа стварыць сваю петыцыю. І абсалютная большасць гэтых петыцый не з'яўляюцца добра складзенымі і папулярнымі. Многія ўвогуле — жартаўлівыя.

Канкрэтна пад гэтай петыцыяй, з просьбай дазволіць грамадзянам Украіны перасякаць мяжу з Беларуссю, падпісаліся ажно 35 чалавек (каб яе разгледзеў Зяленскі, трэба сабраць 25 тысяч).

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
6
Ха-ха
64
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930