Знайсці
13.09.2022 / 14:01РусŁacБел

Якія тавары і брэнды беларусы часцей за ўсё шукалі летам на інтэрнэт-пляцоўках?

Пляцоўка аб'яваў «Куфар» прааналізавала 226 мільёнаў запытаў, якія пакінулі беларусы ўлетку. 

Амаль палова са спісу найбольш папулярных запытаў тычыцца адзення, абутку і аксесуараў. Гэта сукенкі, сумкі, басаножкі, красоўкі, касцюмы, купальнікі, заплечнікі, гадзіннікі, курткі, штаны, туфлі і топы.

На другім месцы ў сферы інтарэсаў карыстальнікаў у гэты перыяд — мэбля і бытавая тэхніка: канапа, халадзільнік, стол, шафа, ложак, кухня, тэлевізар, камода.

Самымі папулярнымі брэндамі лета сталі iPhone, Zara, Nike і Adidas.

Таксама беларусы шукалі нерухомасць — у топ-30 пошукавых запытаў трапілі «кватэра» і «дом».

Найбольш папулярным аўтамабільным брэндам трох летніх месяцаў стаў Audi. Часцей за ўсё машыны і запчасткі гэтага нямецкага вытворцы шукалі карыстальнікі з Брэсцкай і Гомельскай абласцей. На другім месцы — Volkswagen (пры гэтым гэта найбольш запатрабаваны аўтабрэнд у Гродзенскай, Віцебскай і Магілёўскай вобласці).

Інтарэсы карыстальнікаў прыкметна мяняліся ад месяца да месяца. Так, самым «легкадумным» стаў чэрвень. У першы месяц лета беларусы цікавіліся таварамі, якія патрэбныя ў гарачае надвор'е і на адпачынку — роварамі, басаножкамі, купальнікамі і шортамі.

Але чым бліжэй да восені, тым больш «прыземленымі» станавіліся запыты. І ў верхняй частцы рэйтынгу з'явіліся нерухомасць (кватэра), мэбля (канапа, стол), буйнагабарытная бытавая тэхніка (халадзільнік), а таксама дарагія гаджаты (iPhone).

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
1
Ха-ха
6
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031