Знайсці
13.09.2022 / 11:00РусŁacБел

Рускі драмтэатр у Вільні перайменавалі

Па загадзе міністра культуры Сімонаса Кайрыса мяняецца назва Рускага драмтэатра Літвы. Ён будзе называцца Старым віленскім тэатрам.

Дыскусіі аб назве з'явіліся пасля пачатку вайны ва Украіне. Цікава, што тэатр знаходзіцца каля пасольства Украіны.

У маі 2022 года была створаная рабочая група, якая павінна была прадставіць рэкамендацыі па пытанні напрамкаў дзейнасці і назвы тэатра. На мінулым тыдні група перадала сваё рашэнне міністру. 

Большасць выказалася за варыянт назвы «Стары віленскі тэатр». На думку экспертаў, гэтая назва нагадвае пра гісторыю тэатра і адпавядае ўстаноўкам сучаснага тэатра, кірунку яго дзейнасці. Гэта быў першы будынак, узведзены ў Вільні для тэатра ў сярэдзіне 19 ст. на вуліцы, што цяпер носіць імя Басанавічуса.

«Гэта сімвалічная і адначасова рэальная змена: назва Стары віленскі тэатр лепш адпавядае вехам дзейнасці тэатра, адлюстроўвае гісторыю будынка і адкрывае больш шырокія магчымасці для ажыццяўлення мультыкультурных ініцыятыў. Натуральна, што перамены могуць быць трывожнымі для трупы — мы гэта разумеем і хочам падкрэсліць, што ніхто не сумняваецца ў прафесіяналізме трупы, у яе неабходнасці ў агульным кантэксце літоўскага тэатра», — сказаў Кайрыс.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
36
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
3
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031