Знайсці
13.09.2022 / 08:013РусŁacБел

Арменія звярнулася па дапамогу да Расіі, АДКБ і ААН з-за ўзброенага канфлікту з Азербайджанам

Рада бяспекі Арменіі прыняла рашэнне, што краіна звернецца да Расіі, у АДКБ і ў Раду бяспекі ААН па дапамогу ў сувязі з узброеным канфліктам на мяжы з Азербайджанам. Пра гэта паведамляе прэс-служба ўрада Арменіі.

Ноччу 13 верасня адбылося пасяджэнне Рады бяспекі Арменіі.

«На сустрэчы абмяркоўваліся далейшыя крокі, накіраваныя на супрацьдзеянне распачатым апоўначы агрэсіўным дзеянням Азербайджана супраць суверэннай тэрыторыі Арменіі. Прынятае рашэнне аб афіцыйным звароце да Расійскай Федэрацыі, у Арганізацыю Дагавора аб калектыўнай бяспецы і Раду бяспекі ААН у мэтах рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб дружбе, супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе ў дачыненні да агрэсіі супраць суверэннай тэрыторыі Рэспублікі Арменія», — гаворыцца ў паведамленні.

Прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян таксама правёў тэлефонныя перамовы з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, а таксама прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам.

Арменія ўваходзіць у АДКБ нароўні з Беларуссю, Расіяй, Казахстанам, Кыргызстанам, Таджыкістанам і Узбекістанам.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
20
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1
13.09.2022
По ходу Путя чижика съел)))
1
Вар’ят/адказаць/
13.09.2022
Картофельное войско готово? Это не в Казахстане поле охранять от ворон…
0
American /адказаць/
14.09.2022
помощи не будет, но вы держитесь. хорошего настроения вам! 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031