Знайсці
10.09.2022 / 20:4811РусŁacБел

Рыцары, байкеры, чыноўнікі. Як мінчукі святкуюць Дзень горада ФОТЫ

10 верасня ў сталіцы адзначаюць Дзень горада. У гэты раз свята юбілейнае: сёлета 955-годдзе з моманту першай згадкі Мінска ў летапісах. Паглядзелі, як праходзіць гэты дзень у горадзе.

Фота: БелТА

Асноўныя імпрэзы, як гэта і бывае апошнія гады, прайшлі ля Палаца спорту. Там зладзілі святочны кірмаш, а таксама арганізавалі некалькі фестывальных зон: мерапрыемства «Алімпійскі дзень», фестываль рэканструкцыі «Мінск старажытны» і міжнародны турнір ратаўнікоў. Па праспекце Незалежнасці праехала калона байкераў на чале з Віктарам Лукашэнкам, а ўвечары ля Палаца спорту адбыўся канцэрт, у хэдлайнерах — гурт «Корні».

Мотаклуб Iron Birds Chapter, заснавальнікамі якога з'яўляюцца Віктар Лукашэнка і Арцём Чайка, правёў мотапрабег ад Кургана Славы праз цэнтр Мінска да пляцоўкі ля Палаца спорту на праспекце Пераможцаў. Фота: СБ

Фота: БелТА

Акрамя імпрэз на галоўнай пляцоўцы, у Мінску прайшлі фестываль «Мінск моладзевы» і фестываль навукі. У Верхнім горадзе можна было пакаштаваць стравы беларускай кухні, пайсці на тэматычную экскурсію, квэст ці на канцэрт гурта «Сябры» ў рамках праекта «Класіка ля Ратушы». У розных раёнах горада ладзілі свае канцэрты і кірмашы з ежай, прамысловай і школьнай прадукцыяй.

Распачаўся дзень з таго, што чыноўнікі, праўладныя актывісты і іншыя мінчукі ўсклалі кветкі да стэлы «Мінск — горад-герой». Фота: minsknews.by

Фота: minsknews.by

Фота: minsknews.by

Міжнародны турнір ратаўнікоў. Фота: minsknews.by

Фестываль гістарычнай рэканструкцыі. Фота: minsknews.by

Наступныя каларытныя фота — са святкавання Дня горада ў спальных раёнах Мінска.

Фота: minsknews.by

Фота: minsknews.by

Фота: minsknews.by

Фота: БелТА

У сацсетках таксама публікуюць здымкі з Дня горада. Праўда, часцей пра яго згадваюць у акаўнтах розных арганізацый, звычайныя мінчукі не так актыўна хваляцца сваім удзелам у свяце.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Танкі, пікнік і парад русалак. Як святкуюць Дзень горада ў Мінску, а як — у Варшаве ды Вільні?

Праз тыдзень Мінск пачнуць пераводзіць на падземныя крыніцы вады

Некаторыя вуліцы ў цэнтры Мінска на выхадных перакрыюць

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
43
Ха-ха
5
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
13
11.09.2022
Ггр, там и флаги КЗ.....
0
11.09.1683/адказаць/
11.09.2022
Рэд., тое, што вы антирыцарь, я зразумела ўжо даўно
11.09.2022
дачакалася. гучыць песня Sabaton - Winged Hussarsна маім любімым радыё
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930