Беларускія леснікі тушаць лясны пажар на мяжы з Украінай
Беларускія леснікі тушаць трансгранічны пажар, які перайшоў з тэрыторыі Украіны. Пра гэта паведамляе Мінлясгас.
«У гэтыя хвіліны беларускія леснікі тушаць трансгранічны пажар. Агонь перайшоў з тэрыторыі Украіны, — гаворыцца ў паведамленні ў тэлеграм-канале Міністэрства. — Гараць лясы ў Храпуньскім лясніцтве Палескага лясгаса. Спыніць агонь спрабуюць 10 чалавек і 3 ўсюдыходы», — дадалі ў ведамстве.
На працягу апошніх некалькіх дзён на значнай частцы Беларусі захоўваецца надзвычайная пажарная небяспека, у большасці раёнаў краіны забаронена наведванне лясоў.
1
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
У Варшаве адкрылася выстава Зянона Пазняка
 13
Ядвіга Паплаўская адзначае юбілей
 7
У Беларусі зарэгістравалі таварны знак Made in Belarus
 8
Ціханоўская павіншавала беларусаў з Першамаем і нагадала пра гіганцкія тэрміны абаронцам правоў працоўных
 14
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера